Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Міністр прыняў удзел у спецыяльным памятным гашэнні, прымеркаваным да 25-годдзя заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Сення, 29 студзеня, у дзень юбілею Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, адбылася прэзентацыя паштовага праекта, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля і прымеркаванага да 25-годдзя заснавання ўстановы адукацыі.


Акадэмія кіравання заснавана ў 1991 годзе Саветам Міністраў БССР. У 1995 годзе ей прысвоены статус прэзідэнцкай. І вось ужо чвэрць стагоддзя Акадэмія кіравання паспяхова ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання, а таксама перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіруючых кадраў.


У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў і Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Марат Генадзьевіч Жылінскі.


На працягу многіх гадоў выпускаецца паштовая прадукцыя, прымеркаваная да юбілейных дат устаноў адукацыі нашай рэспублікі. Так, выпушчаныя паштовыя праекты, прысвечаныя 25-годдзю Ліцэя БДУ, 50-годдзя заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі, 75-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі, 100-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава» і іншыя.


Кожны новы выпуск дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь, разлетаясь на паштовых адпраўленнях па ўсім свеце і трапляючы ў альбомы айчынных і замежных філатэлістаў, з'яўляецца добрым сродкам інфармацыйнай падтрымкі.


Крыніца : http://www.mpt.gov.by/be/

29.1.2016

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь в системе.