Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Эксперты абмеркавалі ў Мінску пытанні перспектыўнага супрацоўніцтва ў сферы тэлекамунікацый

17 верасня прайшла трохбаковая сустрэча кіраўніцтва Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП «Белтэлекам» і «Korea Telecom». У паседжанні прымялі ўдзел афіцыйныя прадстаўнікі і эксперты ў галіне сувязі і інфарматызацыі – першы намеснік Міністра сувязі і нфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Д.Г., генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сівадзедаў С.І., намеснік генеральнага дыэктара РУП «Белтэлекам» Шайбакаў В.У., генеральны дырэктар гандлевага аддзела Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Юн ЧжонХёк, выканаўчы дырэктар «Korea Telecom» Чжун МёнДаг, кіраўнікі структурных падраздзяленняў РУП «Белтэлекам» і «Korea Telecom».


У рамках мерапрыемства адбыліся перамовы, у ходзе якіх абмяркоўваліся пытанні перспектыўнага супрацоўніцтва двух краін у сферы тэлекамунікацый.


«Ёсць прапановы па ўкараненні вызначаных тэхналогій у нас у краіне. Напрыклад, праект «разумнага» горада. Гэты праект для Беларусі з'яўляецца адным з перспектыўных і прыярытэтных напрамкаў», - адзначыў Дзмітрый Генадзевіч Шадко. Па тэхналогіях Рэспублікі Карэі ў некаторых краінах ужо будуюцца такія гарады. Прыкладам такога горада ў Паўднёвай Карэі з'яўляецца Сонгдо, заснаваны ў 2000 годзе. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць пабудаваць «разумны» горад, у якім спецыяльныя датчыкі збіраюць і аналізуюць інфармацыю аб стане дарог, аўтамабільнага руху, будынкаў, патрэбнасці ў энергіі, расходзе вады. Прадстаўнік Мінсувязі адзначыў, што па эканамічных разліках ўкараненне такой тэхналогіі дапамагае эканоміць рэсурсы, робіць жыццё насельніцтва больш якасным, камфортным і бяспечным. Паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя ёсць яшчэ шмат кірункаў для перспектыўнага супрацоўніцтва: тэлефанія, Інтэрнэт, перадача дадзеных. «Беларусь - транзітная краіна, не толькі з пункту гледжання транспартных патокаў, але і галасавога трафіку. Тэлефонныя перамовы паміж Карэяй і Еўропай цалкам могуць праходзіць праз нашу тэрыторыю, прыносячы тым самым даход краіне », - лічыць першы намеснік міністра.


Генеральны дырэктар «Белтелекам» Сяргей Іванавіч Сівадзедаў падкрэсліў, што прыезд у Беларусь дэлегацыі «Korea Telecom» - знакавая падзея. Сённяшняя сустрэча, паводле яго слоў, адкрые дарогу да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Кіраўніцтва кампаніі «Korea Telecom» праяўляе вялікую цікавасць да Рэспублікі Беларусь і патэнцыйным сумесных праектах. Кансультацыі па пытаннях міжкраінавага супрацоўніцтва ў галіне электрасувязі будуць працягнутыя.

19.9.2014

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь в системе.