Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Конкурс «Лепшая паштовая марка 2013»

РУП «Белпошта» абвяшчае конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2013 года.

З 1 па 28 Лютага 2014 года усе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2013».


Для гэтага неабходна :

1. наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе Вы зможаце азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету;

2. наведаць сайт РУП « Белпошта» (www.belpost.by), у раздзеле «Філатэлія» азнаёміцца з умовамі конкурсу і ўзяць анкету.


Запоўненую анкету адправіць у выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта»:

пр. Незалежнасці, 10,

220050,

г.Мінск

З паметкай - «Конкурс».


Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.

20.1.2014

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь в системе.