Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Беларусь займае другое месца ў СНД па развіццю ІКТ

7 кастрычніка 2013 года ў Міжнародным цэнтры камутацыі адбылася відэаканферэнцыя , прысвечаная прэзентацыі дадзеных штогадовага статыстычнага зборніка Міжнароднага саюза электрасувязі ( МСЭ) «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства » за 2013.


Падчас правядзення відэаканферэнцыі МСЭ былі прадстаўлены дадзеныя , паводле якіх Беларусь займае 41- е месца ў свеце па паказчыках развіцця тэхналогій. Пра гэта паведаміў кіраўнік занальнага аддзялення МСЭ для краін СНД Аразбек Кайыкаў .


Лідэрам па індэксе ІКТ у свеце ў чарговы раз стала Карэя . Сярод краін СНД першая тройка выглядае наступным чынам: Расія - 40 - е месца , Беларусь - 41 - е месца , Казахстан - 48- е .


Iндэкс ІКТ складаецца з трох груп паказчыкаў: доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, выкарыстанне ІКТ і навыкі выкарыстання ІКТ. Адзначым , што па навыкам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларусь уваходзіць у лік лідэраў і займае 5-ае месца ў свеце.


Па дадзеных МСЭ , інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі працягваюць актыўна развівацца і паўсюдна ўваходзяць у паўсядзённае жыццё жыхароў планеты . Адбываецца пастаяннае зніжэнне расцэнак на паслугі тэлефаніі і шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт.


Падрабязна са статыстычным зборніку МСЭ " Вымярэнне інфармацыйнага грамадства" за 2013 можна азнаёміцца тут.

19.4.2013

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь в системе.