Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Аб развіцці сетак сотавай рухомай электрасувязі.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ў адпаведнасці з дадзенымі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па стане на 1 красавіка 2013 года агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склала 10,7 млн.


Узровень пранікнення сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склаў 113,1 абанентаў на 100 жыхароў рэспублікі.


У цяперашні час сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 98,4 адсотка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае 99,8 адсотка насельніцтва.


Колькасць базавых станцый сетак сотавай рухомай электрасувязі ў цэлым па рэспубліцы складае 15,7 тыс., з іх стандарту UMTS - 4,8 тыс.


У цэлым за першы квартал 2013 года абаненты аператараў сотавай рухомай электрасувязі адправілі парадку 411,3 млн. выходных кароткіх тэкставых паведамленняў (SMS) і больш за 2,4 млн. мультымедыя паведамленняў (MMS).

1.4.2013

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь в системе.