Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Навіны

Міністр правядзе выязны прыём у Шумілінскім райвыканкаме.

12 снежня з 12.00 да 13.00 Міністр сувязі і інфарматызаціі Панцялей Мікалай Пятровіч правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Шумілінскім райвыканкаме. Адначасова будзе падключана «прамая» тэлефонная лінія. Жадаючыя задаць пытанне могуць патэлефанаваць па тэлефоне 8-02130 41045. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8-02130 4 55 19.

72 работнікі розных сфер ўдастоены дзяржаўных узнагарод Беларусі. Сярод узнагароджаных 10 работнікаў галіны сувязі.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сферы машынабудавання і лёгкай прамысловасці, удасканаленне падатковай сістэмы і рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, вялікі асабісты ўклад у развіццё сродкаў сувязі, сферы адукацыі, культуры, мастацтва і спорту дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 72 работнікі розных сфер. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Лукашэнка А.Г. 3 снежня...

Увазе аператараў электрасувязі!

Да 15 студзеня 2014 года неабходна прадставіць у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі статыстычную справаздачнасць.


Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 21 кастрычніка 2013 года № 222 зацверджана форма аднаразовай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-тс (Мінсувязі) «Справаздача аб развіцці тэлефоннай сувязі на 1 студзеня 2014 г.» і ўказанняў па яе запаўненні.


Пастанова і форма статсправаздачнасці 7-тс размешчаны ў падраздзеле "Формы справаздач...

АДКРЫТА ПАДПІСКА НА 1 ПАЎГОДДЗЕ 2014 ГОДА !

Падпіску на беларускія і замежныя выданні можна аформіць у аддзяленнях паштовай сувязі, праз сістэму "Інтэрнэт падпіска ", пры дапамозе плацежна -даведачных тэрміналаў, а таксама зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам на даму на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Афармленне і аплата падпіскі на выданні Рэспублікі Беларусь на першае паўгоддзе 2014 года праводзіцца да 22 снежня 2013 г.


З больш падрабязнай інфармацыяй а...

Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі набліжаецца да 11 мільёнаў.

Па выніках трэцяга квартала 2013 агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склала 10,94 млн. і наблізілася да 11 мільёнаў абанентаў.


Узровень пранікнення сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склаў 115,6 абанентаў на 100 жыхароў рэспублікі.


У цяперашні час сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 98,4 % тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае 99,8 % насельніцтва.