Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Навіны

Навіны філатэліі

7 кастрычніка 2013 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне картку з арыгінальнай маркай «225 гадоў з дня нараджэння І. І. Насовіча ».


Намінал маркі «У» адпавядае тарыфу на перасылку простай паштовай карткі ў межах Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску карткі ў аддзяленні паштовай сувязі № 2 Чаусаў Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне «Першы дзень».

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Жывапіс. У.І.Пракапцоў”

8 жніўня 2013 года адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне з серыі «Жывапіс», прымеркаванае да 60-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Пракапцова.


Да гэтай падзеі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. У.І.Пракапцоў», прысвечаны творчасці майстра.

Урачыстая цырымонія памятнага гашэння адбылася ў зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Белар...

Афіцыйнае гашэнне паштовага блока «1025-годдзе Хрышчэння Русі»

29 ліпеня 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовага блока «1025-годдзе Хрышчэння Русі» спецыяльным памятным штэмпелем.


Мерапрыемства праходзіла ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.


Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння прымалі ўдзел: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе ...

Афіцыйнае гашэнне паштовага блока «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў».


Пасля правядзення ўрачыстага Богаслужэння, прысвечанага 400-годдзю прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў, адбылася афіцыйная цырымонія гашэння паштовага блока на канверце Першага дня, якая прайшла ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.


Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымалі ...

Афіцыйнае гашэнне паштовай маркі «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

Падчас правядзення юбілейнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння на канверце Першага дня, якая прайшла ў камернай зале імя Л. П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі.


Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовай маркі «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» прымалі ўдзел: генеральны дырэктар Рэспублік...