Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

7 лютага 2019 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў фармаце відэаканферэнцыі да абласных і раённых студый.


З дакладам "Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-снежань 2018 года і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў 2019 г." выступіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. У працы Калегіі прыняў удзел Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын, які адзначыў станоўчую дынаміку развіцця галіны ў цэлым. Калі ў 2010 годзе доля сектара інфарматызацыі і сувязі ў ВУП Беларусі складала 2,6%, то ў 2018-м - 5,5%. Па словах Аляксандра Турчына, сёння ні адна з галін эканомікі краіны не паказвае такога росту. «Гэта з'яўляецца пераканаўчай падставай для больш актыўнай працы па развіцці гэтага кірунку. У 2019 годзе галоўнай кропкай адліку ў гэтай працы стане нарада ў Прэзідэнта, запланаваная на сярэдзіну сакавіка. Пастараемся на аснове аналізу падзей, бягучых сусветных тэндэнцый выбудаваць шлях для нашай краіны ў сферы лічбавай эканомікі», - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама адзначыў важнасць намаганняў усіх дзяржорганаў у гэтым кірунку.


Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у сваім выступленні падкрэсліў, што ў краіне завяршаецца стварэнне сучаснай інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктуры. Гэта пацвярджаецца рэйтынгам Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у якім Беларусь займае 32-е месца і ацэньваецца экспертамі як краіна з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.


Пры гэтым на калегіі адзначана, што эпоха экстэнсіўнага пашырэння скончылася. Задача кіраўніцтва ўсіх прадпрыемстваў галіны бачыць выразныя кірункі далейшага развіцця. «Перспектыва - гэта не палітыка пастаяннага павышэння тарыфаў, а прапанова якасных паслуг, асабліва кардынальна новых» - падкрэсліў Канстанцін Шульган.


Паводле слоў Міністра, адбываецца пераарыентацыя патрэбнасці насельніцтва і бізнесу ад проста тэхнічнай магчымасці доступу ў інтэрнэт да патрабавання якаснага высакахуткаснага злучэння. Значныя інвестыцыі ўкладваюцца ў будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі для прадастаўлення насельніцтву доступу да сучасных паслуг і сэрвісаў на высокіх хуткасцях. У выніку 95 працэнтаў шматкватэрнай гарадской жылой забудовы ў Беларусі сёння маюць валаконна-аптычныя лініі сувязі да кватэры. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, на 1 студзеня 2019 года склала больш за 2 млн. 200 тыс.


Сёння ў Рэспубліцы Беларусь агульная колькасць абанентаў і карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт дасягнула 10 млн. 760 тыс. Абанентаў. Больш за 78 працэнтаў хатніх гаспадарак маюць доступ да сеткі інтэрнэт (у 2015 годзе - 59 працэнтаў). Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт на 100 жыхароў павялічылася з 30 у 2015 годзе да больш за 34 па выніках 2018 года. Колькасць абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу - павялічылася з 60 у 2015 годзе да больш 79. Усе ўстановы адукацыі і аховы здароўя маюць шырокапалосны доступ у сетку інтэрнэт, што дазваляе рэалізоўваць праграмы электроннай адукацыі і аховы здароўя.


Немалаважнае значэнне ў жыцці грамадства займае тэлебачанне. Паслугамі тэлебачання па Інтэрнэт пратаколу карыстаецца каля 2 мільёнаў абанентаў. 7 лістапада 2018 г. завяршыўся пераход тэлевізійнага вяшчання ў рэспубліцы на НD-фармат. Усе абаненты сетак кабельнага тэлебачання маюць тэхнічную магчымасць атрымання абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм у HD-фармаце.


Сёння створана і развіваецца сістэма прадастаўлення дзяржаўных электронных паслуг. Пасродкам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы даступныя да аказання 97 відаў электронных паслуг. Аказваецца больш за 500 тысяч электронных паслуг штомесяц, як для органаў дзяржаўнага кіравання, так і для бізнесу і грамадзян. Расце і агульная колькасць аказаных электронных паслуг АІАС. Так калі ў 2015 годзе аказваўся 160 тыс. паслуг, то у 2018 на парадак вышэй - больш чым у 30 разоў, або - 5 млн. 76 тыс. паслуг.


Міністрам пастаўлена задача сканцэнтравацца на фармаванні галіновых і міжгаліновых лічбавых платформаў, прадугледжваючы магчымасць іх інтэграцыі, у тым ліку на міжнародным узроўні. Важным ключом матывацыі вытворчасці за 2018 год, адзначана ў дакладзе Міністра, з'явіўся рост сярэднямесячнай заработнай платы па арганізацыях сістэмы Мінсувязі, тэмп росту рэальнай заработнай платы склаўся на ўзроўні 109 працэнтаў.


Па выніках справаздачнага года ўсімі арганізацыямі сістэмы Мінсувязі забяспечана выкананне бізнес-планаў развіцця па ўстаноўленых крытэрыях - рэнтабельнасць продажаў і чысты прыбытак. Пры гэтым таксама варта адзначыць рост дадзеных паказчыкаў.


Прадметнае развіццё ў абмеркаванні сацыяльных пытанняў адбылося ў садакладзе, «Аб тарыфным пагадненні паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі на 2019 - 2020 гг.», з якім выступіла намеснік міністра Наталля Гардзеенка.


На пасяджэнні калегіі былі заслуханы справаздачы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2018 г. i задачах у галіне інфарматызацыі і аўтаматызацыі прадпрыемстваў генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргея Сівадзедава і генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Уладзіміра Матусевіча. Пра новыя падыходы ў адукацыйным працэсе і ролі Акадэміі сувязі ў падрыхтоўцы высокапрафесійных кадраў у сферы інфарматызацыі праінфармаваў ў справаздачы рэктар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі Андрэй Зяневіч.


У рабоце пасяджэння калегіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Пастаяннай камісіі па прамысловасці, ТЭК, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, асацыяцыі «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, арганізацый сістэмы Мінсувязі, мабільных аператараў і інш.


Крыніца: mpt.gov.by

11.2.2019

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.