Рус Бел Eng

Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 14 лютага 2017 года нумар 125 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі ў 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада.


"План - своеасаблівая "дарожная карта" максімальнага ўключэння навуковай сферы як важнейшай рухаючай сілы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў забеспячэнне канкурэнтаздольнасці Беларусі на сусветным рынку", - гаворыцца ў паведамленні.


План мае комплексны характар і змяшчае каля 70 мерапрыемстваў, якія накіраваны на ўдасканаленне нарматыўнага прававога і навукова-метадычнага забеспячэння навукі; асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дасягненняў беларускай навукі; выдавецкую дзейнасць вучоных; навукова-практычныя мерапрыемствы (канферэнцыі, семінары, круглыя сталы і інш.) і г.д.


Асаблівая ўвага ўдзелена падтрымцы творчай актыўнасці моладзі, выяўленню таленавітых і адораных маладых вучоных, якія валодаюць лідарскімі якасцямі, патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення навуковых работнікаў, фарміраванню кадравага рэзерву, рабоце з маладымі спецыялістамі, а таксама падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.


Асноўны акцэнт зроблены на арганізацыю інавацыйнай дзейнасці ў галіне навукі і міжнароднае супрацоўніцтва. План закранае ўсе аспекты ўзаемадзеяння навукі з грамадствам і галінамі эканомікі.


Адказным за каардынацыю работы па выкананні рэспубліканскага плана вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.


Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму, даручана прадстаўляць у Нацыянальную акадэмію навук інфармацыю аб ходзе выканання рэспубліканскага плана за першае паўгоддзе - да 10 ліпеня 2017 года, за год - да 10 студзеня 2018 года.


Национальной академии наук Беларуси поручено информировать Совет Министров о ходе выполнения мероприятий, включенных в республиканский план, соответственно до 25 июля 2017 года и до 25 января 2018 года.


Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2017 год, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.


істочнік : www.belta.by


15.2.2017

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.