Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Белтэлекам аўтаматызаваў кругласутачную даведачную службу 164 у Гродна і Гродзенскай вобласцi

«Белтэлекам» увесь час працуе над паляпшэннем прадастаўляемага сэрвіса і пашырэннем спектра паслуг. З 10 студзеня для абанентаў г. Мінска даведачная служба 164, якая кругласутачна прадастаўляе звесткі аб выстаўленых да аплаты сумах за паслугі сувязі для фізічных асоб, працуе ў аўтаматычным рэжыме, гэта значыць без удзелу аператара. Зараз на новыя ўмовы работы служба 164 пераведзена ў Гродна і Гродзенскай вобласці.


Патэлефанаваўшы ў даведачную службу 164 са стацыянарнага тэлефона, які належыць фізічнай асобе, абанент можа атрымаць інфармацыю аб выстаўленых сумах для гэтага нумара. Калі на стацыянарным тэлефоне ўсталяваны танальны рэжым набору нумара, а таксама пры звароце з мабільнага тэлефона, карыстаючыся галасавымі падказкамі, можна атрымаць інфармацыю аб выстаўленых сумах на любы нумар, які належыць фiзiчнай асобе. Атрымаць даведку пра налічэнні за паслугі сувязі ў мінулым месяцы можна пачынаючы з 7 чысла бягучага месяца. За атрыманне інфармацыі па нумары 164 аплата не спаганяецца. За тэлефоннае злучэнне на нумар 164 пры тэлефанаванні са стацыянарнага тэлефона аплата спаганяецца па тарыфах мясцовага злучэння (за кожную поўную і няпоўную хвіліну). За злучэнне на нумар 164 пры тэлефанаванні з мабільнага тэлефона спаганяецца аплата па тарыфах аператара сотавай рухомай электрасувязі.


У хуткім часе на новыя ўмовы работы служба 164 пяройдзе ва ўсіх абласцях рэспублікі. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Белтэлекам

13.1.2015

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.