Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі" адобраны на пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

12 чэрвеня 2014 года адбылося чарговае пасяджэнне чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, падчас якога былі разгледжаны адзінаццаць законапраектаў.



Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко прадставіў праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі". Прыняцце гэтага Закона дасць магчымасць стварыць прававую базу для забеспячэння цэласнасці і ўстойлівасці функцыянавання сетак электрасувязі, ўрэгулявання пытанняў па пропуску трафіку і далучэнні сетак электрасувязі, а таксама удасканаліць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне выкарыстання радыёчастотнага спектру.



5 Чэрвеня 2014 года на пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў разгледжаны ў другім чытанні і адобраны праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі".

13.6.2014

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.