Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Лічбавае эфірнае тэлебачанне РУП "Белтэлекам" значна пашырае зону вяшчання

ZALA увесь час пашырае зону вяшчання лічбавага эфірнага тэлебачання. Зараз ацаніць перавагі лічбавага эфірнага тэлебачання могуць жыхары:

Жлобінскага раена – Гомельскай вобласці;

Бабруйскага, Крычаўскага, Касцюковіцкага і Слаўгарадскага раенаў – Магілеўскай вобласці;

Шаркаўшчынскага раена – Віцебскай вобласці;

Драгічынскага і Бярозаўскага раенаў– Брэсцкай вобласці.


Базавы пакет сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання «Стандарт ТБ» тэлебачання ZALA уключае 18 папулярных тэлеканалаў на любы густ (фільмавыя, дзіцячыя, пазнавальныя, забаўляльныя, спартыўныя), а таксама 8 агульнарэспубліканскіх каналаў, якія транслююцца ў адкрытым фармаце на ўсей тэрыторыі Беларусі.


Дадатковыя тэматычныя пакеты «Дзцячы», «Для душы», «Фільмавы», «Пазнавальна-забаўляльны» даступны для абанентаў, якія пражываюць у зоне дзеяння перадатчыкаў:

Бягомль (Докшыцкі раен), Ушачы – Віцебскай вобласці;

Беразіно, Чэрвень, Крупкі, Калодзішчы, Ярашоўка (Дзержынскі раен) – Мінскай вобласці;

Жлобін – Гомельскай вобласці;

Тэхцін (Бялынічскі раен), Бабруйск, Крычаў і Касцюковічы – Магілеўскай вобласці.


Максімальная колькасць каналаў з улікам дадатковых пакетаў можа даходзіць да 44.


На 16 мая 2014 года функцыянуюць 27 передатчыкаў (вяшчанне пакета «Стандарт ТБ»). Азнаеіцца з картай пакрыцця сеткі камерцыйнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання магчыма тут.


Падрабязную інфармацыю аб умовах падключэння да пакетаў эфірнага тэлебачання ZALA магчыма атрымаць на сайце zala.by і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (даведка бясплатная).

27.5.2014

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.