Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Афіцыйнае гашэнне паштовага блока «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў».


Пасля правядзення ўрачыстага Богаслужэння, прысвечанага 400-годдзю прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў, адбылася афіцыйная цырымонія гашэння паштовага блока на канверце Першага дня, якая прайшла ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.


Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымалі ўдзел: Легат Папы Рымскага кардынал Жан-Луі Таран, пасол Ватыкана ў Рэспубліцы Беларусь Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура і намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Алена Скрыпчык.

9.7.2013

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.