Размер шрифта

A
A
A

Цвет сайта

A
A
A
A

Изображения

Дополнительно

Афіцыйнае гашэнне паштовага блока сумеснага выпуску

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 24 красавіка 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Азербайджана. Народныя танцы».


Падчас работы 2-га Беларуска-Азербайджанскага бізнес-форуму ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовых блокаў сумеснага выпуску на канвертах Першага дня, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.


Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовых блокаў «Сумесны выпуск Беларусі і Азербайджана. Народныя танцы» прымалі ўдзел: Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пятровіч Панцялей і Міністр сувязі і інфармацыйных тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі Алі Мамед аглы Аббасаў.

23.4.2013

Каментары

Каб пакінуць каментар увайдзіце або зарэгіструйцеся ў сістэме.