Рус Бел Eng

НІРУП Інстытут прыкладных праграмных сістэм

Інстытут заснаваны у 1971 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, прадпрыемстваў і органаў дзяржаўнага кіравання.

Большасць распрацаваных НІРУП “ІППС” прадуктаў адносяцца да глабальных, эфектыўна прымяняемых на агульнадзяржаўным узроўні.

Інстытут выконвае заказы больш 400 арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў і прадпрыемстаў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Мы прапануем супрацоўніцтва па распрацоўцы праграмага забеспячэння, стварэнні карпаратыўных сістэм, аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку невытворчай сферы, комплекснай аўтаматызацыі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых структур.

Асноўныя напрамкі дзейнасці інстытута

Праграмны інжынірынг;

Стварэнне інфраструктуры электроннага ўрада;

Развіццё дзяржаўных і камерцыйных электронных паслуг;

Комплексныя паслугі па стварэнні і вядзенні лічбавых архіваў дакументаў у электроннай форме юрыдычных асоб;

Суправаджэнне раней распрацаваных інфармацыйных сістэм;

Дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сістэм і інфармацыйных рэсурсаў і вядзенне адпаведных дзяржаўных рэгістраў;

Арганізацыя і ўдзел у працы міжведамасных камісій па прыемцы ў эксплуатацыю праграмнага забеспячэння, сродкаў вылічальнай тэхнікі, інфармацыйных рэсурсаў, тэхналогій і сістэм, кампутарных і тэлекамунікацыйных сетак;

Аўтсорсінг дзяржаўных інформацыйных сістэм;

Выкананне праектаў па стварэнні прыкладнога, агульнасістэмнага праграмнага забеспячэння для сістэм арганізацыйна-эканамічнага кіравання;

Комплексная аўтаматызацыя бухгалтарскага ўліку бюджэтнай сферы;

Выкананне праектаў па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і стварэнні баз дадзеных;

Аказанне навукова-тэхнічных, інфармацыйна-даведачных паслуг у вобласці інфарматызацыі па накірунках дзейнасці інстытута;

Даследванне і стварэнне карпаратыўных аўтаматызаваных сістэм арганізацыйна-эканамічнага кіравання для органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый;

Распрацоўка аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм збора зыходных дадзеных, разліку і аналізу паказчыкаў ацэнкі стану інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь.